19 кастрычніка 2024 года адбыліся заняткі па тэме “Знаёмства з прафесіяй пісьменніка: акадэмічны матэрыял у займальнай форме”, на якіх былі разгледжаны наступныя пытанні:
– хто такі сапраўдны пісьменнік?
– як стаць пісьменнікам?
– як пісаць і пра што пісаць?
– якімі ведамі павінен валодаць пісьменнік?
Удзельнікі заняткаў расказалі пра свае творчыя зацікаўленасці і падзяліліся індывідуальнымі планамі, абмеркавалі разнастайныя праблемы, датычныя творчага працэсу.
Куратарам заняткаў выступіла студэнтка першага курса аддзялення “Славянская філалогія” – выпускніца Школы юнага пісьменніка – Паліна Дваранская.
Дарагія сябры! Далучайцеся да нас!
Заняткі ў Школе юнага пісьменніка будуць карыснымі для ўсіх, хто піша (для літаратараў-пачаткоўцаў і журналістаў, для літаратурных блогераў і крытыкаў), і для тых, хто не плануе станавіцца пісьменнікам, а проста любіць чытаць.







BY

