З 12 верасня па 11 кастрычніка 2024 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках Года якасці праходзіў Рэспубліканскі конкурс відэапраектаў "To love it, you should see it…" ("Каб палюбіць, трэба ўбачыць…"), прысвечаны вывучэнню гісторыі і культуры Беларусі, дэманстрацыі і папулярызацыі славутасцяў краіны.
Выкарыстоўваючы магчымасці сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій студэнтам прапаноўвалася стварыць тэматычны відэаролік. Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць развіццю творчага патэнцыялу студэнтаў, матывуюць іх вывучаць культурную спадчыну Беларусі, духоўна-маральныя традыцыі і гісторыю народа, развіваюць цікавасць да даследчай дзейнасці, павышаюць інфармацыйную культуру студэнтаў.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
У конкурсе ўдзельнічалі 53 відэапраекты студэнтаў навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.11 кастрычніка 2024 г. адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу. Журы вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:
- «Лепшае культуралагічнае даследаванне» – відэапраект Сімірскай Анастасіі і Палешка Ганны (Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, 3 курс);
- «Лепшае гістарычнае даследаванне» – відэапраект Хрола Мікіты (БДУ, гістарычны факультэт, 1 курс);
- «Лепшая відэа экскурсія» – відэапраект Сушко Ганны (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);
- «Самы патрыятычны відэаролік» – відэапраект Андрасюк Ганны, Басько Анастасіі, Галкінай Віялеты (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);
- «Лепшая візітная картка майго горада» – відэапраект Дземідзюка Міхаіла, Рыжанкова Паўла (БДУ, біялагічны факультэт, 2 курс);
- «Беларусь вачыма замежных студэнтаў» – відэапраекты Халмухамедавай Тумар (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс) і Шчарбаковай Марыі і Ляпецкай Рэгіны (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, 4 курс);
- «Самае эмацыйнае відэа» – відэапраект Сахно Лізаветы, Матар Рымы, Галыгінай Арыны (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);
- «Самае крэатыўнае відэа» ‒ відэапраект Жывіцы Дар'і, Жукоўскай Юліі, Кісялевіча Фёдара (БДУ, біялагічны факультэт, 2 курс).
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбылося 23 кастрычніка 2024 г. на філалагічным факультэце БДУ.
З работамі пераможцаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце конкурсу https://sites.google.com/view/bsuvideocontest.
Выкладчыкі кафедры дзякуюць усім удзельнікам конкурсу за праяўленую цікавасць і творчы падыход.









BY

