Сэрвісы

Мой філфак - гэта…

Мой філфак - гэта…

Да 85-годдзя аlma mater на кафедры рускай мовы для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» прайшоў конкурс «Мой філфак  – гэта…». Спаборніцтва ператварылася ў прыгожае калектыўнае прызнанне ў любві да роднага факультэта і яго выкладчыкаў.

«Мой філфак – гэта пра веды і пра любоў. Філалагічны факультэт займае асобае месца ў маім сэрцы, думаю, так і будзе нават пасля заканчэння ўніверсітэта», – піша Кацярына Мельнічук.

«Філалагічны факультэт – гэта вароты ў свет мовы і літаратуры», – заўважае Ксенія Малаш. Для Аляксандры Шукайлавай «філалагічны факультэт – гэта не проста месца, дзе мы вывучаем мовы і літаратуру. Гэта прастора, дзе нараджаюцца ідэі, дзе мы вучымся разумець свет і адзін аднаго».

Асаблівую філасофію слова адкрыў для сябе на філфаку Антон Феактыстаў: «Мой філфак – гэта, вядома ж, любоў да слова. Але што такое слова? Слова – гэта Логас з доляй выдумкі. У гэтай дзівоснай гармоніі структурнай строгасці і голаса, чагосьці няўлоўнага, лёгкага, воблачнага заключаецца неспасцігальная глыбіня. Што ж наконт любві? Словам filio апостал Пётр выказваў сваю адданасць Хрысту, самыя лепшыя пачуцці, даступныя чалавеку. Гэта значыць, што «філалогія» – не проста сімпатыя, цікавасць, навуковая рызыка або спосаб добрага баўлення часу, але ахвярнасць, пошук сапраўднага сэнсу чалавечага існавання. Філалогія для мяне – гэта не частка жыцця, але само жыццё, яго чароўная існасць».

Кожны ўдзельнік конкурсу змог знайсці для факультэта самыя душэўныя эпітэты: родны, незабыўны, акадэмічны, дарагі, дружны, таленавіты, працавіты, глыбокі, «гэта цэлы свет, поўны загадак, страсцей, тонкіх нюансаў і бесперапыннага пошуку сэнсу» (Арына Патоцкая).

Па аднагалосным меркаванні журы, атрымаўся конкурс, у якім перамаглі ўсё! А родны факультэт стаў сапраўдным домам для нашых студэнтаў!

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.