30 кастрычніка 2024 года на філалагічным факультэце БДУ па ініцыятыве кафедры беларускага і тэарэтычнага літаратуразнаўства адбылася сустрэча работнікаў кафедры са Старшынёй пярвічнай арганізацыі БСЖ БДУ, прафесарам Ірынай Казаковай. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі запланаванага ў плане работы кафедры цыкла сустрэч з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый «Актуальна аб галоўным».
Ірына Валер’еўна расказала аб гісторыі і сучасным стане Беларускага саюза жанчын, аб яго мэтах і задачах, аб дзейнасці пярвічнай арганізацыі БСЖ БДУ, аб новых праектах і планах на будучыню, адказала на пытанні прысутных. У ходзе сустрэчы падкрэслівалася, як важна сёння мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, правільна выхоўваць моладзь, усведамляць адказнасць, якая ўскладаецца на выкладчыкаў вышэйшай школы.



BY

