Сэрвісы

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Выклікі і трэнды сучаснай лінгвістыкі» (г. Казань, Расія)

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Выклікі і трэнды сучаснай лінгвістыкі» (г. Казань, Расія)

29–31 кастрычніка 2024 года з нагоды V Казанскага міжнароднага лінгвістычнага саміту (KILS 2024) адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Выклікі і трэнды сучаснай лінгвістыкі» (“Challenges and Trends in World Linguistics”). У 2024 годзе навуковы форум быў прысвечаны 220-годдзю Казанскага федэральнага ўніверсітэта, а яго суарганізатарамі выступілі Інстытут мовазнаўства і Інстытут лінгвістычных даследаванняў Расійскай акадэміі навук, Расійская акадэмія адукацыі. На канферэнцыі былі прадстаўлены вынікі даследаванняў вядучых вучоных у галіне лінгвістыкі і моўнай адукацыі з 20 краін свету. У якасці ключавых спікераў у канферэнцыі прынялі ўдзел такія вядомыя навукоўцы як Т.У. Чарнігаўская, А.А. Кібрык, У.І. Талстой і шэраг іншых. Таксама на пленарным пасяджэнні з дакладам «Апазіцыйны патэнцыял камп’ютарна-апасродкаванай камунікацыі» выступіў доктар філалагічных навук загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ А.А. Барковіч. У працэсе абмеркавання з калегамі былі дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці аб працягу кантактаў паміж беларускімі і расійскімі навукоўцамі, сумеснай праектнай дзейнасці і іншых формах супрацоўніцтва. Казанскі федэральны ўніверсітэт вядомы сваімі навукова-даследчымі лабараторыямі «Лінгвістыка і штучны інтэлект», «Нейракагнітыўныя даследаванні», «Мультыдысцыплінарныя даследаванні тэксту», высокатэхналагічным «Цэнтрам лічбавых адукацыйных тэхналогій Edutech». Вопыт калег будзе ўлічаны пры развіцці фармату даследчай і метадычнай дзейнасці ў БДУ. Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве прадстаўлена на сайце https://kils.kpfu.ru.

1730799271679.jpg

1730799386372.jpg

1730799271659.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.