12.11.2024 выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В.С. Селязнева правяла выхаваўчае мерапрыемства на англійскай мове «The day of kindness», прымеркаванае да Сусветнага дня дабрыні, з замежнымі студэнтамі 2 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія».
Мерапрыемства накіравана на тое, каб нагадаць аб неабходнасці паважлівага стаўлення адзін да аднаго і мэтанакіраванага выхавання ў сабе дабрыні, спрыяць узаемадзеянню студэнтаў адзін з адным і ўзаемадапамогі, дапамагчы пераадолець культурны бар'ер паміж студэнтамі з розных краін, а таксама развіць іх камунікатыўныя здольнасці на англійскай мове.
У рамках мерапрыемства студэнты падрыхтавалі індывідуальныя і групавыя тэматычныя заданні на англійскай мове.







BY

