Сэрвісы

Круглы стол «Філолаг – прафесія ганаровая»

Круглы стол «Філолаг – прафесія ганаровая»

12 лістапада кафедра беларускага мовазнаўства правяла пасяджэнне круглага стала «Філолаг – прафесія ганаровая», прымеркаванага да 85-годдзя філалагічнага факультэта. Мэта пасяджэння – абмеркаванне значэння і ролі філолагаў у сучасным грамадстве.

Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Г.К. Чахоўскі акрэсліў ролю філолагаў у даследаванні моў і літаратур, асэнсаваў значэнне філалагічных даследаванняў для захавання культурнай спадчыны, звярнуў увагу на сучасныя аспекты педагагічнай дзейнасці філолагаў, падкрэсліў неабходнасць удзелу філолагаў у патрыятычных культурных праектах і мерапрыемствах.

Прафесар кафедры беларускага мовазнаўства М.Р. Прыгодзіч асэнсаваў асноўныя этапы гісторыі беларускай мовы і мовазнаўства, прааналізаваў ролю лінгвістаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў працэсе станаўлення і функцыянавання сучаснай беларускай літаратурнай мовы, акрэсліў перспектывы яе далейшага развіцця. Надзвычай цiкавымi былi разважаннi аб роднай мове, якую філолагі называюць душой народа, найвялiкшым нацыянальным скарбам.

Галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Н.М. Шапран у сваім выступленні акцэнтавала ўвагу на ролі навуковых выданняў у прафесійнай падтрымцы філолагаў, падзялілася думкамі пра сучасны стан беларускай мовы і шляхі яе папулярызацыі сярод моладзі. Часопісу споўнілася 36 гадоў, і гэта выданне самім фактам свайго існавання выконвае задачу падтрымкі і захавання роднага слова.

Н.М. Шапран расказала пра эксклюзіўны нумар часопіса, прысвечаны 85-годдзю філалагічнага факультэта. Паводле яе слоў, асноўным чытацкім колам выдання лічаць выкладчыкаў, таму важна, каб дасягненні сучаснай навукі і любыя аспекты філалогіі былі больш даступныя філолагам, якія натхняюцца інфармацыяй. Такім чынам філолагі растуць прафесійна і дзеляцца адкрыццямі са сваімі студэнтамі.

Падчас мерапрыемства студэнты і выкладчыкі адказалі на пытанні аб тым, чаму яны выбралі прафесію філолага, якія сучасныя тэндэнцыі ў філалагічных даследаваннях яны лічаць найбольш значнымі, якія метады навучання мове і літаратуры з’яўляюцца эфектыўнымі, якія навыкі лічацца важнымі для будучых філолагаў, з якімі цяжкасцямі яны сутыкнуліся ў працэсе навучання, якія перспектывы бачаць для сябе ў прафесіі філолага. Дыскусія атрымалася шчырай, эмацыянальнай і цікавай!

2.jpg

3.jpg

4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.