Сэрвісы

Колеры маёй Радзімы: восеньскія традыцыі і святы народаў свету

Колеры маёй Радзімы: восеньскія традыцыі і святы народаў свету

12 лістапада на кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай адбылося мерапрыемства для замежных студэнтаў пад назвай «Колеры маёй Радзімы: восеньскія традыцыі і святы народаў свету».

Мерапрыемства стала традыцыйным і было праведзена ўжо ў дзясяты раз. Замежныя студэнты, якія вучацца на розных факультэтах БДУ, падрыхтавалі прэзентацыі аб сваіх родных краінах, выканалі вершы і песні на рускай і беларускай мовах, расказалі пра народныя традыцыі і святы.

Да мерапрыемства замежныя студэнты напісалі сачыненні, у якіх апявалі прыгажосць сваіх краін, выказвалі свае думкі і пачуцці.

Усіх удзельнікаў мерапрыемства аб'яднала пачуццё любовi да сваёй Радзімы і да Беларусі. У свяце прынялі ўдзел  замежныя студенты факультэта міжнародных адносін, факультэта прыкладной математыкі i iнфарматыкi, біялагічнага, эканамічнага, геаграфічнага, юрыдычнага і іншых факультэтаў.

Асабліва яскравымі былі выступленні Мамедсахатавай Маягозель, якая прачытала вершы выбітнага туркменскага паэта Махтумкулі, магістранта эканамічнага факультэта Лю Сянлуна з песняй пра Беларусь «Радзіма мая дарагая», Карабянюк Вольгі, танцавальнага калектыву студэнтак з Туркменістана і многіх іншых.

F1F18FE3-E5C5-4E53-B0B7-A76308E3DFC8.jpg

IMG_20241112_122015_685.jpg

B60305E8-E76C-40A2-B554-6E8F99C9297F.jpg

CA5F1729-2FBA-4C22-81D0-0576A0C740A5.jpg

IMG_20241112_132958_259.jpg

IMG_20241112_123005_308.jpg

IMG_20241112_132319_008.jpg

IMG_20241112_123434_557.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image