Сэрвісы

«Кітайскі тыдзень-2024» на філалагічным факультэце БДУ

«Кітайскі тыдзень-2024» на філалагічным факультэце БДУ

З 05 па 13 лістапада 2024 года кафедра кітайскай філалогіі арганізавала і правяла шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на патрыятычнае выхаванне, павышэнне прафесійных кампетэнцый, азнаямленне студэнтаў-кітаістаў з традыцыйнай культурай Паднябеснай.

У рамках Года якасці быў праведзены конкурс эсэ на кітайскай мове «БДУ – тэрыторыя якасці і творчасці». У сваіх работах студэнты расказалі аб пачуцці гонару за прыналежнасць да карпаратыўнай супольнасці БДУ, вызначылі асабістую і прафесійную траекторыі росту ў перыяд навучання, здзейснілі рэфлексію вучэбнай дзейнасці і свайго ўдзелу ў грамадска-культурных мерапрыемствах альма-матэр. 05 лістапада 2024 г. на пасяджэнні Савета філалагічнага факультэта адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў мерапрыемства. Дыпломы лаўрэатам конкурсу ўручыў дэкан Сяргей Важнік.

У мэтах павышэння ведаў студэнтаў-кітаістаў у  галіне міжкультурнай камунікацыі, выяўлення спецыфікі функцыянавання літаратуры Беларусі ў сусветным кантэксце адбылося пасяджэнне літаратурнай гасцёўні «Беларуская літаратура ў Кітаі». Для дадзенага мерапрыемства студэнты і выкладчыкі падрыхтавалі паведамленні аб рэцэпцыі твораў беларускіх аўтараў у сацыякультурнай прасторы Паднябеснай, прааналізавалі іх пераклады на кітайскую мову.

Для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Усходняя філалогія” быў праведзены майстар-клас “Сакрэты чайнай цырымоніі”, мадэратарам якога стала старшы выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Ніна Пратасеня. Студэнты даведаліся шмат новага аб чайнай культуры ў Кітаі, яе гісторыі, асаблівасцях і духоўна-філасофскім складніку.

Гасцеуня3.jpg

Гасцеуня2.jpg

Гасцеуня4.jpg

чайная_церемония2.jpgГасцеун6.jpg

эссе.2jpg_1.jpg

эссе.3jpg_1.jpg

эссе.1jpg_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image