Сэрвісы

Размова на тэму: «Умацаванне эканамічнага патэнцыялу краіны ў святле праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады»

Размова на тэму: «Умацаванне эканамічнага патэнцыялу краіны ў святле праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады»

13.11.2024 у межах вывучэння тэмы «Эканоміка ў сучасным свеце» старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Рыммар правяла са студэнтамі 10 групы, II курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову як асноўную замежную, размову на тэму «Умацаванне эканамічнага патэнцыялу краіны ў святле праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады».

Мерапрыемства было прымеркавана да старту перадвыбарчай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, калі краіна падводзіць вынікі свайго развіцця за мінулую пяцігодку і намячае планы па развіцці на бліжэйшую будучыню.

Старшы выкладчык А.І. Рымар і студэнт Гайдаржы Мікалай распавялі аб асноўных палажэннях праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. Далей у працэсе абмеркавання праграмы студэнты развівалі культуру эканамічнага мыслення. Гайдаржы Мікалай выказаў упэўненасць у тым, што наша краіна і надалей будзе актыўна ўмацоўваць свой эканамічны патэнцыял, а эканоміка краіны будзе развівацца з улікам патрэб грамадства.

Мэтамі мерапрыемства сталі выхаванне пачуцця патрыятызму і грамадзянскай самасвядомасці навучэнцаў, развіццё светапоглядных перакананняў на аснове асэнсавання навучэнцамі эканамічнага патэнцыялу краіны і ролі эканомікі Беларусі ў сусветнай прасторы.

Foto_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.