18.11.2024 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства Дрозд Л.М. і Лаўрэнцьеў С.Г. правялі для замежных студэнтаў II курса спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" семінар з элементамі трэнінгу "Бар'еры зносін: вучымся вырашаць канфлікты". Запрошаным спікерам выступіў Дземянчук Алег Юр'евіч, педагог-псіхолаг, які курыруе філалагічны факультэт БДУ.
Мерапрыемства праводзілася з мэтай удасканалення камунікатыўнай культуры, умення вырашаць спрэчкі і канфлікты ў студэнцкім асяроддзі. Сустрэча прайшла ў прыязнай і канструктыўнай атмасферы і выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў.





BY

