Студэнты III курса англійскай філалогіі Сацура Алеся, Цыбульская Марына, Петражыцкая Анастасія, Путніна Марыя і Рымач Аліса сталі ўдзельнікамі гарадскога інфармацыйна-асветніцкага праекта «Адкрытыя веды» на тэму «Захаванне здароўя чалавека – вышэйшая інвестыцыя дзяржавы», які прайшоў 22.11.2024 у атрыуме гандлёвага цэнтра «Сталіца».
Спікерамі на мерапрыемстве выступілі генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Яўгенавіч Шаўцоў і загадчык аддзялення арганізацыі вытворчай і клінічнай трансфузіялогіі гарадскога цэнтра трансфузіялогіі Барыс Міхайлавіч Гольдынберг.
Студэнты філалагічнага факультэта адрасавалі спікерам шэраг пытанняў, якія іх цікавілі:
Як моладзь можа ўдзельнічаць у ініцыятывах, накіраваных на паляпшэнне здароўя насельніцтва, і якія магчымасці для валанцёрства існуюць у гэтай галіне?,
Як пытанні захавання здароўя чалавека могуць быць інтэграваныя ў адукацыйныя праграмы і паўсядзённае жыццё студэнтаў, каб яны сталі больш актыўнымі ўдзельнікамі ў гэтай сферы?,
Якія асноўныя перавагі і рызыкі, звязаныя з донарствам крыві, і якія крокі прымаюцца для таго, каб прывабіць маладых людзей стаць донарамі?
На ўсе пытанні спікеры падалі вычарпальныя адказы.
Апроч зносін на актуальную тэму з кампетэнтнымі спікерамі, у праграме мерапрыемства былі канцэртныя нумары, выставачныя і інтэрактыўныя пляцоўкі.








BY

