Сэрвісы

Студэнты філалагічнага факультэта БДУ сталі ўдзельнікамі гарадскога інфармацыйна-асветніцкага праекта «Адкрытыя веды» на тэму «Захаванне здароўя чалавека – вышэйшая інвестыцыя дзяржавы»

Студэнты філалагічнага факультэта БДУ сталі ўдзельнікамі гарадскога інфармацыйна-асветніцкага праекта «Адкрытыя веды» на тэму «Захаванне здароўя чалавека – вышэйшая інвестыцыя дзяржавы»

Студэнты III курса англійскай філалогіі Сацура Алеся, Цыбульская Марына, Петражыцкая Анастасія, Путніна Марыя і Рымач Аліса сталі ўдзельнікамі гарадскога інфармацыйна-асветніцкага праекта «Адкрытыя веды» на тэму «Захаванне здароўя чалавека – вышэйшая інвестыцыя дзяржавы», які прайшоў 22.11.2024 у атрыуме гандлёвага цэнтра «Сталіца».

Спікерамі на мерапрыемстве выступілі генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Дзмітрый Яўгенавіч Шаўцоў і загадчык аддзялення арганізацыі вытворчай і клінічнай трансфузіялогіі гарадскога цэнтра трансфузіялогіі Барыс Міхайлавіч Гольдынберг. 

Студэнты філалагічнага факультэта адрасавалі спікерам шэраг пытанняў, якія іх цікавілі:

Як моладзь можа ўдзельнічаць у ініцыятывах, накіраваных на паляпшэнне здароўя насельніцтва, і якія магчымасці для валанцёрства існуюць у гэтай галіне?,

Як пытанні захавання здароўя чалавека могуць быць інтэграваныя ў адукацыйныя праграмы і паўсядзённае жыццё студэнтаў, каб яны сталі больш актыўнымі ўдзельнікамі ў гэтай сферы?,

Якія асноўныя перавагі і рызыкі, звязаныя з донарствам крыві, і якія крокі прымаюцца для таго, каб прывабіць маладых людзей стаць донарамі?

На ўсе пытанні спікеры падалі вычарпальныя адказы.

Апроч зносін на актуальную тэму з кампетэнтнымі спікерамі, у праграме мерапрыемства былі канцэртныя нумары, выставачныя і інтэрактыўныя пляцоўкі.

2024.11.22_Открытое_знание_1.jpg

2024.11.22_Открытое_знание_2.jpg

2024.11.22_Открытое_знание_3.jpg

2024.11.22_Открытое_знание_4.jpg

2024.11.22_Открытое_знание_5.jpg

2024.11.22_Открытое_знание_6.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.