Сэрвісы

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ЛІТАРАТУРНАГА АЛЬМАНАХА “АЛЬТАНКА”

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ЛІТАРАТУРНАГА АЛЬМАНАХА  “АЛЬТАНКА”

28 лістапада 2024 года на філалагічным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя трэцяга выпуску альманаха «Альтанка». Яго аўтарамі сталі таленавітыя маладыя філолагі – студэнты Карына Мірэр, Настасся Макоўская, Варвара Чэб, Настасся Сухамліна, Настасся Чаплянок, Фёдар Неупакоеў, аспірантка Кацярына Крыцук-Тарасава. А сам выпуск быў прысвечаны 85-годдзю філалагічнага факультэта. Арганізавала прэзентацыю кафедра тэарэтычнга і беларускага літаратуразнаўства.

Чыталіся вершы, цытавалася проза, прапаноўваліся амаль квэсты для расчытвання вобразных радкоў і фотавыяў. Гаварылася пра пісьменства як самаспасціжэнне, магнетызм свету як тэксту і любоў да людзей, важнасць сяброўства. На прэзентацыі, якая прайшла інтэлектуальна і па-веб-дызайнерску, прысутнічалі сябры і вучні Школы юнага пісьменніка, а таксама выкладчыкі – загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава, прафесар Людміла Сінькова, дацэнт Лада Алейнік.

Літаратурнае аб’яднанне«Альтанка» адкрытае для новых сяброў!

photo_2024-11-29_12-20-59_2.jpg

photo_2024-11-29_12-20-59_5.jpg

photo_2024-11-29_12-21-00.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.