Сэрвісы

ІV Шаблоўскія чытанні

ІV Шаблоўскія чытанні

Кафедра замежнай літаратуры, СНДЛ «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры», гурткі «Светлавякоўе і Ўяўленне», «Англійская жаночая літаратура ХХ – пачатку ХХI стагоддзя» і «Нябачная калегія» запрашаюць студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў да ўдзелу ў ІV Шаблоўскіх чытаннях. Пачатак працы канферэнцыі – 14 снежня ў 11.25 (аўдыторыі будуць пазначаны ў праграме канферэнцыі, што будзе размешчана на стэндзе кафедры замежнай літаратуры (аўд. 54 вул. К. Маркса, 31)). Плануецца праца наступных секцый:

  1. «Мастацкі тэкст на скрыжаванні літаратуразнаўчых тэорый і метадалогій»;
  2. «Актуальныя пытанні англійскай літаратуры Сярэдніх вякоў і ранняга Новага часу»;
  3. «Актуальныя праблемы вывучэння класічнай літаратуры»;
  4. «Кампаратыўныя, структурныя і іншыя даследаванні»;
  5. «Посткаланіяльная і амерыканская літаратура»;
  6. «Паэтычныя практыкі ў сусветнай літаратуры»;
  7. «Формы рэалізацыі іншасці ў літаратуры»;
  8. «Катэгорыя жанру на розных этапах літаратурнага працэсу, праблема жанравай атрыбуцыі, розныя тыпы ўзаемадзеяння жанраў».

Мадэрацыя секцый будзе ажыццяўляцца магістрантамі і аспірантамі. Самыя актыўныя ўдзельнікі будуць адзначаны граматамі кафедры замежнай літаратуры. Па выніках працы канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік навуковых артыкулаў.

Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 11 снежня 2024 года даслаць заяўку на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Заяўка на ўдзел у ІV Шаблоўскіх чытаннях

Image

Рэсурсы

Image
Image