Сэрвісы

Круглы стол «Лепшыя моманты студэнцкага жыцця»

Круглы стол «Лепшыя моманты студэнцкага жыцця»

10.12.2024 у рамках вывучэння тэмы «Выбар прафесіі. Будучае працаўладкаванне і перспектывы прафесійнага росту маладых спецыялістаў» старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Зур правяла са студэнтамі 8, 9 і 25 груп IV курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову як другую замежную, круглы стол «Лепшыя моманты студэнцкага жыцця». Мерапрыемства накіравана на развіццё ў студэнтаў здольнасці да рэфлексіі, а таксама навыкаў планавання і мэтапакладання праз прызму абмеркавання значных момантаў студэнцкага жыцця.

Студэнты прадставілі тэматычныя прэзентацыі, прысвечаныя незабыўным імгненням студэнцтва, абмяняліся сваімі ўспамінамі і ўражаннямі аб першых днях у сценах факультэта і ўніверсітэта, цяжкасцях і поспехах, захапляльных лекцыях і практычных занятках, любімых прадметах, складаных заліках і іспытах, пражыванні ў інтэрнаце, новых сябрах, аб яскравых мерапрыемствах, традыцыйных факультэцкіх і ўніверсітэцкіх святах, пазнавальных сустрэчах з цікавымі людзьмі, знакавых падзеях.

Гу Шуньцзэ: «Мяне асабліва ўразіла экскурсія на першым курсе ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Было адчуванне, што гісторыя ажыла. <...> Запомніліся таксама традыцыйныя беларускія касцюмы ручной работы. <...> Мне падабаецца Мінск. Кожныя выхадныя мы з сябрамі гуляем у парку, любуемся прыродай, вывучаем гісторыю горада».

Лукашэнка Даря: «Незабыўнай стала паездка ў Вязынку. Я першы раз у жыцці ехала на электрычцы! <...> Вельмі атмасферна прайшоў удзел у гарадскім праекце «Адкрытыя веды», прысвечаным 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Гаа Цзэ: «Прыемна, што мы сталі сведкамі двух юбілеяў – 100-годдзя БДУ і 85-годдзя філалагічнага факультэта. Гэта запомніцца на ўсё жыццё».

Зязюльчык Дар’я: «Я ўдзячная ўніверсітэту за свой вопыт. Універсітэцкія гады дапамаглі “знайсці сябе”. Дзякуй за гэты складаны працэс развіцця навыкаў самастойнасці, самавызначэння і самаарганізацыі, за набытае ўменне правільна фармуляваць мэты і несці адказнасць за свой выбар».

Цёплыя словы шчырай падзякі прагучалі ў адрас выкладчыкаў, якія далі фундаментальныя веды, сталі ўзорам прафесіяналізму. Студэнты таксама дзяліліся надзеямі і планамі на будучыню, абмяркоўвалі перспектывы і запатрабаванасць спецыялістаў у галіне філалогіі.

Круглый_стол_Лучшие_моменты_студенческой_жизни_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image