Сэрвісы

Круглы стол “Перспектывы працаўладкавання спецыяліста з кваліфікацыяй “Філолаг-перакладчык. Выкладчык» у Рэспубліцы Беларусь

Круглы стол “Перспектывы працаўладкавання спецыяліста з кваліфікацыяй “Філолаг-перакладчык. Выкладчык» у Рэспубліцы Беларусь

12.12.2024 у рамках працоўнага і прафесійнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Я.П. Бобрыкава правяла круглы стол на тэму “Перспектывы працаўладкавання спецыяліста з кваліфікацыяй “Філолаг-перакладчык. Выкладчык” у Рэспубліцы Беларусь” са студэнтамі IV курса спецыяльнасці “Рамана-германская (англійская) філалогія”.

Удзельнікі круглага стала азнаёміліся з шырокім спектрам магчымасцей працаўладкавання спецыяліста з кваліфікацыяй «Філолаг-перакладчык. Выкладчык» у Рэспубліцы Беларусь, абмеркавалі перспектывы прафесійнага росту, абмяняліся асабістым досведам першага працаўладкавання, а таксама падкрэслілі высокую значнасць дыплома БДУ аб вышэйшай адукацыі.

Круглы стол праходзіў у дружалюбным інтэрактыўным фармаце з прымяненнем элементаў дзелавой гульні. Мерапрыемства было актуальным і матывуючым для студэнтаў выпускнога курса, якія хутка атрымаюць дыпломы з дадзенай кваліфікацыяй.

Жадаем поспехаў будучым маладым спецыялістам!

 photo_2024-12-12_19-46-46.jpg

photo_2024-12-12_19-47-02.jpg

photo_2024-12-12_19-47-09.jpg

photo_2024-12-12_19-47-28.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.