19.12.2024 у рамках эстэтычнага выхавання маладога пакалення старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок і студэнты I, III курсаў спецыяльнасці “Рамана-германская (нямецкая) філалогія” наведалі лекторый у музеі гісторыі беларускага кіно. Мэта мерапрыемства – знаёмства студэнтаў з гісторыяй і традыцыямі беларускага кіно.
Мерапрыемства прымеркавана да стогадовага юбілею беларускага кінематографа. Студэнтам была прапанавана презентацыя, у ходзе якой навуковы супрацоўнік музея В.У. Іванова расказала пра месцы ў Мінску, дзе здымаліся беларускія фільмы і адчыняліся першыя кінатэатры. Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй заснавання і развіцця кінастудыі “Беларусьфільм”, паглядзелі экспатаны, якія захоўваюцца ў калекцыі музея. Асабліваю цікавасць у студэнтаў выклікалі фотаздымкі Мінска даваеннага і пасляваеннага часу. Экскурсія прайшла захапляльна і дазволіла не толькі адчуць дух эпохі мінулага стагоддзя, але і зазірнуць у патаемны свет, схаваны за кулісамі кіно.





BY

