Сэрвісы

Вынікі конкурсу творчых работ «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць»

Вынікі конкурсу творчых работ «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць»

Падведзены вынікі штогадовага конкурсу творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць». Больш за 150 студэнтаў розных факультэтаў БДУ (філалагічны, гістарычны, юрыдычны, біялагічны, ФСК, ФФіСН), Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а таксама навучэнцы Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа і Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў прынялі ўдзел у нашым конкурсе.

Прадстаўленыя працы адлюстравалі разнастайнасць поглядаў на тэму рэцэпцыі Антычнасці ў сучаснай культуры. Складана было выбраць лепшыя з іх.

У намінацыі Малюнак дыпломы I ступені атрымалі Трошкіна Ганна і Піліпчук Марына (біялагічны факультэт БДУ), Баброўская Юліяна (МДМК). Дыпломы II ступені – Ісачанка Марыяна (філалагічны факультэт БДУ), Козел Марыя (гістарычны факультэт БДУ). Дыпломы III ступені – Баравая Ганна (філалагічны факультэт БДУ), Лыскоўская Ірына (філалагічны факультэт БДУ).

У намінацыі 3D малюнак дыплом I ступені атрымала Грынчык Марыя (філалагічны факультэт БДУ). Дыплом II ступені – Яфіменка Уладзіслава (філалагічны факультэт БДУ).

У намінацыі Плакат дыплом I ступені атрымалі Смяшкова Паліна (юрыдычны факультэт БДУ), Дударэвіч Арсеній (БДМУ). Дыплом II ступені – Юрчык Надзея (БДМУ). Дыпломы III ступені – Нізавец Арсеній (юрыдычны факультэт БДУ), Козіч Марыя, Рудоміна Сафія і Цвяткова Марыя (гістарычны факультэт БДУ).

У намінацыі Графіка дыпломы I ступені атрымалі Кушнер Ксенія (філалагічны факультэт БДУ), Сячко Вольга (філалагічны факультэт БДУ). Дыпломы II ступені – Тупік Таццяна (біялагічны факультэт БДУ), Арлова Уладзіслава (філалагічны факультэт БДУ). Дыпломы III ступені – Драпко Ганна (БДМУ), Нічыпорчык Ксенія (БДМУ).

У намінацыі Прыкладная творчасць дыпломы Ι ступені атрымалі Баранава Дарына (юрыдычны факультэт БДУ). Дыпломы ΙΙ ступені – Міхаленя Карына (юрыдычны факультэт БДУ), Юрпалава Кацярына (МДМК). Дыпломы III ступені – Голуб Крысціна (БДМУ), Жаркіх Станіслава (філалагічны факультэт БДУ).

У намінацыі Эсэ дыплом I ступені атрымала Іванашчук Марыяна (юрыдычны факультэт БДУ). Дыплом II ступені – Несцераў Яраслаў (гістарычны факультэт БДУ). Дыплом III ступені – Каралёва Анастасія (МДМК).

У намінацыі Паэзія дыпломы I ступені атрымалі Драгун Мацвей, Аслюк Піліп (абодва – філалагічны факультэт БДУ). Дыплом II ступені – Басалыга Крысціна (філалагічны факультэт БДУ). Дыплом III ступені –Тарасюк Арцём (БДМУ).

У намінацыі Знаёмства з Антычнасцю дыплом I ступені атрымала Забродская Аліна (МДГКМ), дыплом II ступені – Красоўская Алена (МДМК).

Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

Ад усяго сэрца віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам конкурсу!

загружено_5.jpg

загружено.jpg

загружено_3.jpg

загружено_2.jpg

3-д._Гринчик_Мария_8_группа.jpeg

5404856089205401918.jpg

5404856089205402083.jpg

5404856089205401916.jpg

5404856089205401915.jpg

5404856089205401912.jpg

5404856089205401886.jpg

5404856089205401909.jpg

5404856089205401904.jpg

5404856089205401900.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.