14 снежня 2024 года на кафедры замежнай літаратуры ў межах працы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры», гурткоў «Светлавякоўе і Ўяўленне», «Англійская жаночая літаратура ХХ – пачатку ХХI стагоддзя» і «Нябачная калегія» адбыліся ІV Шаблоўскія чытанні студэнтаў і аспірантаў, прысвечаныя 85-годдзю з дня народзінаў доктара філалагічных навук прафесара Ірыны Вікенцьеўны Шаблоўскай. Мэта чытанняў – захаванне пераемнасці ў даследаванні сусветнай літаратуры, далучэнне маладога пакалення да навуковай школы І. В. Шаблоўскай, развіццё такіх літаратуразнаўчых кірункаў як кампаратывістыка, беларуская літаратура ў сусветным кантэксце, нацыянальнае і ўніверсальнае, праблема іншасці і формы яе рэалізацыі ў літаратуры. На канферэнцыі было прачытана 43 даклады ў 6 секцыях.
У ІV Шаблоўскіх чытаннях прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта БДУ спецыяльнасцяў «Рамана-германская філалогія» і «Славянская філалогія», магістранты і аспіранты, чые даследаванні знаходзяцца ў рэчышчы беларускай, кітайскай, англійскай, амерыканскай, французскай літаратур. Удзельнікі выкарыстоўвалі разнастайныя навуковыя метады даследавання (біяграфічны, псіхалагічны, інтэрмедыяльны, структуралісцкі і інш.). Высокі ўзровень дакладаў паказалі студэнткі 1 курса Тарасевіч Святлана і Кавальская Дар’я (славянская філалогія, навуковы кіраўнік – Бутырчык Ганна Міхайлаўна). Па выніках працы канферэнцыі рыхтуецца зборнік навуковых артыкулаў.


BY

