Сэрвісы

Вынікі ІV Шаблоўскіх чытанняў

Вынікі ІV Шаблоўскіх чытанняў

14 снежня 2024 года на кафедры замежнай літаратуры ў межах працы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры», гурткоў «Светлавякоўе і Ўяўленне», «Англійская жаночая літаратура ХХ – пачатку ХХI стагоддзя» і «Нябачная калегія» адбыліся ІV Шаблоўскія чытанні студэнтаў і аспірантаў, прысвечаныя 85-годдзю з дня народзінаў доктара філалагічных навук прафесара Ірыны Вікенцьеўны Шаблоўскай. Мэта чытанняў – захаванне пераемнасці ў даследаванні сусветнай літаратуры, далучэнне маладога пакалення да навуковай школы І. В. Шаблоўскай, развіццё такіх літаратуразнаўчых кірункаў як кампаратывістыка, беларуская літаратура ў сусветным кантэксце, нацыянальнае і ўніверсальнае, праблема іншасці і формы яе рэалізацыі ў літаратуры. На канферэнцыі было прачытана 43 даклады ў 6 секцыях.

У ІV Шаблоўскіх чытаннях прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта БДУ спецыяльнасцяў «Рамана-германская філалогія» і «Славянская філалогія», магістранты і аспіранты, чые даследаванні знаходзяцца ў рэчышчы беларускай, кітайскай, англійскай, амерыканскай, французскай літаратур. Удзельнікі выкарыстоўвалі разнастайныя навуковыя метады даследавання (біяграфічны, псіхалагічны, інтэрмедыяльны, структуралісцкі і інш.). Высокі ўзровень дакладаў паказалі студэнткі 1 курса Тарасевіч Святлана і Кавальская Дар’я (славянская філалогія, навуковы кіраўнік – Бутырчык Ганна Міхайлаўна). Па выніках працы канферэнцыі рыхтуецца зборнік навуковых артыкулаў.

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.