Сэрвісы

Прафарыентацыйны конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт – дружная сям'я моў» (03.01–21.02.2025)

Прафарыентацыйны конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт – дружная сям'я моў» (03.01–21.02.2025)

Прафарыентацыйны конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт - дружная сям'я моў» пройдзе на філалагічным факультэце БДУ ў студзені - лютым 2025 года. Арганізатарам конкурсу выступае кафедра германскага мовазнаўства.

Конкурс прысвечаны 85-годдзю філалагічнага факультэта і на папулярызацыю спецыяльнасцей факультэта сярод вучнёўскай моладзі і абітурыентаў 2025 года.  Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты філалагічнага факультэта. Умовай удзелу ў конкурсе з'яўляецца стварэнне індывідуальных або калектыўных відэапраектаў аб спецыяльнасцях факультэта з наступным прадстаўленнем аўтарамі сваіх відэапраектаў старшакласнікам ва ўстановах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях) г. Мінска і рэгіёнаў.

Прыём заявак ажыццяўляецца да 18 студзеня 2025 года па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.. У заяўцы ўказваюцца: 1) прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара/аўтараў відэапраекта; 2) спецыяльнасць, курс і група; 3) кантактны тэлефон і адрас электроннай пошты; 4) спасылка на загружаны на відэахостынг YouTube відэапраект.

Этапы правядзення конкурсу:

  • прыём заявак на ўдзел у конкурсе: 03–18.01.2025;
  • разгляд відэапраектаў аргкамітэтам: 19–24.01.2025;
  • дэманстрацыя прынятых да ўдзелу ў конкурсе відэапраектаў ва ўстановах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях): 01–07.02.2025;
  • ацэньванне відэапраектаў і вынікаў іх прэзентацыі ва ўстановах адукацыі членамі журы, падвядзенне вынікаў конкурсу і ўручэнне дыпломаў пераможцам: 08–21.02.2025.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 8 017 365 10 69 (кафедра германскага мовазнаўства).

Image

Рэсурсы

Image
Image