Прафарыентацыйны конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт - дружная сям'я моў» пройдзе на філалагічным факультэце БДУ ў студзені - лютым 2025 года. Арганізатарам конкурсу выступае кафедра германскага мовазнаўства.
Конкурс прысвечаны 85-годдзю філалагічнага факультэта і на папулярызацыю спецыяльнасцей факультэта сярод вучнёўскай моладзі і абітурыентаў 2025 года. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты філалагічнага факультэта. Умовай удзелу ў конкурсе з'яўляецца стварэнне індывідуальных або калектыўных відэапраектаў аб спецыяльнасцях факультэта з наступным прадстаўленнем аўтарамі сваіх відэапраектаў старшакласнікам ва ўстановах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях) г. Мінска і рэгіёнаў.
Прыём заявак ажыццяўляецца да 18 студзеня 2025 года па электроннай пошце
Этапы правядзення конкурсу:
- прыём заявак на ўдзел у конкурсе: 03–18.01.2025;
- разгляд відэапраектаў аргкамітэтам: 19–24.01.2025;
- дэманстрацыя прынятых да ўдзелу ў конкурсе відэапраектаў ва ўстановах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях): 01–07.02.2025;
- ацэньванне відэапраектаў і вынікаў іх прэзентацыі ва ўстановах адукацыі членамі журы, падвядзенне вынікаў конкурсу і ўручэнне дыпломаў пераможцам: 08–21.02.2025.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 8 017 365 10 69 (кафедра германскага мовазнаўства).


BY

