Сэрвісы

Аб удзеле супрацоўнікаў кафедры беларускага мовазнаўства ў правядзенні ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

Аб удзеле супрацоўнікаў кафедры беларускага мовазнаўства ў правядзенні  ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па прадметах  «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

З 13 па 16 студзеня 2025 года ў горадзе Орша на базе УА «Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж» прайшоў ІІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Традыцыйна актыўны ўдзел у правядзенні алімпіяды ў складзе журы прынялі прадстаўнікі кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: старшы выкладчык кафедры Аляксандр Аляксандравіч Радзевіч і дактарант кафедры кандыдат філалагічных навук дацэнт Уладзімір Іванавіч Куліковіч.

Акрамя праверкі і ацэнкі конкурсных работ удзельнікаў алімпіяды, былі ўстаноўлены кантакты з адміністрацыяй Аршанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, на базе якой прайшла алімпіяда; былі арганізаваны сустрэчы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры – членамі журы, кіраўнікамі каманд навучэнцаў з Віцебскай вобласці; школьнікамі 9–11 класаў – удзельнікамі алімпіяды. У ходзе сустрэч абмеркаваны новыя тэндэнцыі ў развіцці алімпіяднага руху, прафесійныя, метадычныя і псіхалагічныя праблемы падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды.

На сустрэчах з навучэнцамі і настаўнікамі прадстаўлена інфармацыя аб філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, падрыхтоўцы да паступлення на філалагічны факультэт, умовах паступлення і перавагах навучання па спецыяльнасці «Беларуская філалогія», аб прафілізацыі і кваліфікацыі спецыяльнасці, тэрмінах навучання, асноўных вывучаемых дысцыплінах, прафесійных і ўніверсальных кампетэнцыях выпускніка-філолага, сферы прымянення атрыманых ведаў і прафесійнай дзейнасці, магчымасці працягу адукацыі пасля атрымання спецыяльнасці.

Фотография_2.jpg

Фотография_8.jpg

Фотография_4.jpg

Фотография_3.jpg

Фотография_7.jpg

Фотография_6.jpg

Фотография_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image