22.01.2025 у межах работы з замежнымі студэнтамі філалагічнага факультэта старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч і А.І. Ліхарад правялі са студэнтамі 1 курса тэматычны групавы практычны занятак з элементамі трэнінгу на тэму «Камунікатыўныя асновы дзелавога уладжвання канфліктагенных сітуацый». Запрошаным спецыялістам стаў педагог-псіхолаг педагагічнай і псіхалагічнай службы БДУ Дземянчук О.Ю. Мэтай мерапрыемства было развіццё камунікатыўных кампетэнцый замежных студэнтаў, прафілактыка і папярэджанне ўзнікнення канфліктных сітуацый у студэнцкіх калектывах.
Удзельнікі трэнінгу ўсвядомілі, што ў сучасным свеце, дзе ўзаемадзеянне паміж людзьмі становіцца ўсё больш складаным і шматгранным, уменне эфектыўна вырашаць канфлікты з'яўляецца найважнейшым навыкам.
У выніку каманднай працы студэнты здабылі ўпэўненасць у зносінах. Удзельнікі сталі больш упэўненымі ў сваіх здольнасцях весці перамовы і вырашаць канфлікты, навучыліся лепш распазнаваць і кіраваць сваімі эмоцыямі, а таксама ўлічваць эмоцыі іншых людзей у працэсе зносін. Важна і тое, што занятак спрыяў умацаванню каманднага духу і паляпшэнню навыкаў супрацоўніцтва сярод студэнтаў. Атрыманыя навыкі і веды дапамогуць студэнтам не толькі ў вучобе, але і ў далейшай кар'еры, дзе ўменне кіраваць канфліктамі будзе неад'емнай часткай іх поспеху.






BY

