Сэрвісы

НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ СЕМІНАР «ІНАВАЦЫІ Ў ВЫКЛАДАННІ ФІЛАЛАГІЧНЫХ ДЫСЦЫПЛІН»

НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ СЕМІНАР «ІНАВАЦЫІ Ў ВЫКЛАДАННІ ФІЛАЛАГІЧНЫХ ДЫСЦЫПЛІН»

21 студзеня 2025 года ў рамках Тыдня беларускай навукі ў БДУ кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры праводзіла навукова-практычны семінар “Інавацыі ў выкладанні філалагічных дысцыплін”. Мадэратарам семінара выступіў Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч, загадчык кафедры, кандыдат філалагічных навук. Мерапрыемства, мэтай якога з'яўлялася трансляцыя перадавога педагагічнага вопыту, стымуляванне навуковай дзейнасці студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, выхаванне сучаснага педагога і вучонага, праходзіла ў аўдыторыі імя заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь Ларысы Аляксандраўны Мурынай.

У працэсе работы семінара абмяркоўваліся праблемы інавацый у выкладанні, якія распрацоўваюцца на кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры. Асаблівая ўвага надавалася выкарыстанню нейрасетак, эўрыстычнаму навучанню, ужыванню ІКТ, маўленчаэтыкетнай і сацыякультурнай кампетэнцыям, працы з тэкстам у сучасных умовах і візуалізацыі (гл. Праграму). Маладыя вучоныя змаглі задаць пытанні і атрымаць рэкамендацыі ад вопытных калег.

Таксама падчас семінара выставу “Інавацыі ў методыцы” прэзентавала Ірына Мікалаеўна Саматыя, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Выстава была падрыхтавана сумесна з аддзелам абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ (загадчык аддзела – Крысціна Аляксандраўна Палянская; бібліятэкар 2 катэгорыі – Вераніка Яўгеньеўна Наркевіч).

Удзельнікі семінара адзначылі яго высокі ўзровень, а таксама акцэнтавалі ўвагу на важнасці такіх навуковых мерапрыемстваў.

 6_1.jpg

2_10.jpg

3_9.jpg

5_5.jpg

4_7.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image