Сэрвісы

Круглы стол "Акадэмічныя выданні як навуковае і практычнае забеспячэнне парытэтнага выкарыстання і бесканфліктнага функцыянавання беларускай і рускай моў у сучасным грамадстве"

Круглы стол "Акадэмічныя выданні як навуковае і практычнае забеспячэнне парытэтнага выкарыстання і бесканфліктнага функцыянавання беларускай і рускай моў у сучасным грамадстве"

Круглы стол "Акадэмічныя выданні як навуковае і практычнае забеспячэнне парытэтнага выкарыстання і бесканфліктнага функцыянавання беларускай і рускай моў у сучасным грамадстве", арганізаваны кафедрай рускай мовы, быў прымеркаваны да Дня беларускай навукі і праведзены 21.01.2025 г. У пасяджэнні прынялі ўдзел выкладчыкі кафедр рускай мовы, беларускага мовазнаўства, прыкладной лінгвістыкі, супрацоўнікі аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі. З прывітальным словам выступіла намеснік дэкана дацэнт Т.У. Мальцэвіч, якая адзначыла актуальнасць такіх сумесных мерапрыемстваў. Загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей дацэнт І.У. Ялынцава азнаёміла прысутных з дзейнасцю свайго аддзела. Вядучы навуковы супрацоўнік дацэнт В.М. Мікалаева расказала аб унікальным выданні «Русско-белорусский системный семантический словарь», падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела. Загадчык кафедры рускай мовы прафесар І.С. Роўда адзначыў важнасць гэтага выдання для беларускай і сусветнай лінгвістыкі. Навукоўцы, якія прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала, выказалі зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве філалагічнага факультэта БДУ і Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі.

 5_6.jpg

jhuihlioliluyi.jpg

2_11.jpg

3_10.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image