Сэрвісы

Наведванне выставы «Мая Беларусь»

Наведванне выставы «Мая Беларусь»

23 студзеня студэнты 2 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія» (акадэмічная група № 14) сумесна з куратарам, дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Т. Л. Чахоўскай, і дацэнтам кафедры С. М. Якуба наведалі выставу «Мая Беларусь».

Выстава – гэта месца, якое прыцягвае ўсіх патрыётаў Беларусі, гэта маштабная праекцыя галоўных перамог нашай краіны ў навуцы, адукацыі, прамысловасці, тэхналогіях і спорце.

Т. Л. Чахоўская:

Выдатнае падарожжа ў сэрца Беларусі, яе гісторыі, культуры і душы. Кожнае слова, кожная дэталь прасякнутыя любоўю да роднай зямлі, яе традыцый і дасягненняў. Выстава – гэта жывы арганізм, дзе кожная зала, кожны экспанат распавядае сваю гісторыю. Тут можна не толькі ўбачыць, але і адчуць, пачуць, нават удыхнуць водары роднай зямлі. Гэта месца, дзе ажываюць традыцыі, дзе кожны куток напоўнены сэнсам і цяплом. Ад паху жыта да гукаў прыроды, ад гістарычных артэфактаў да сучасных тэхналогій. Вельмі ўражаная!

Карына Вайцянкова:

Грандыёзная выстава! Маштабы і размах здзіўляюць. Усё такое сучаснае, але разам з тым натхнёнае беражлівым стаўленнем да спадчыны, памяці, традыцый. Можна і ўбачыць, і пачуць, і адчуць тут усю цудоўную краіну – нашу любімую Беларусь!

Уладзімір Каляда:

Тры гадзіны праляцелі незаўважна. Выстава ўразіла колькасцю дасягненняў, атрымалася цікавай і пазнавальнай. Арганізатары пастараліся стварыць унікальную экспазіцыю з такім пазітыўным, жыццесцвярджальным пасылам!

Ганна Чаўгун:

Выстава выдатная! Маштабная, але па-хатняму ўтульная, адчуваецца цяпло арганізатараў і супрацоўнікаў на лакацыях. Беларусі ёсць чым ганарыцца: у яе гераічнае мінулае, слаўная сучаснасць і, я ўпэўнена, гарманічная будучыня!

rgbvr6hgrth5_1.jpg

rgbvr6hgrth5_2.jpg

rgbvr6hgrth5_3.jpg

rgbvr6hgrth5_4.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image