Сэрвісы

Аспіранцкі марафон, арганізаваны кафедрай замежнай літаратуры ў рамках Дня беларускай навукі

Аспіранцкі марафон, арганізаваны кафедрай замежнай літаратуры ў рамках Дня беларускай навукі

21 і 22 студзеня на філалагічным факультэце адбыўся Аспіранцкі марафон, арганізаваны кафедрай замежнай літаратуры ў рамках Дня беларускай навукі. Былі прадстаўлены даклады па беларускай, англійскай, амерыканскай, нігерыйскай, французскай, аўстрыйскай, тайваньскай літаратурах. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні сучаснага літаратуразнаўства (нацыянальнае і ўніверсальнае ў мастацкім тэксце, формы рэпрэзентацыі гібрыднай ідэнтычнасці ў літаратуры, катэгорыя жанру на розных этапах літаратурнага працэсу). Падчас дэбатаў аспіранты і магістранты мелі магчымасць удакладніць канцэпцыі сваіх дысертацыйных даследаванняў, сістэматызаваць вынікі даследчай працы і вызначыць яе перспектывы, удасканаліць навыкі публічнага абгрунтавання літаратуразнаўчых ідэй і вядзення навуковай дыскусіі. Выступоўцамі былі ўдзельнікі СНДЛ «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры».

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.