22 студзеня ў рамках Тыдня беларускай навукі на кафедры рускай літаратуры прайшоў круглы стол на тэму “Актуальныя праблемы даследавання і выкладання рускай літаратуры-2025”, у якім прынялі ўдзел выкладчыкі, аспіранты і магістранты кафедры. Падчас мерапрыемства ўсе ўдзельнікі прадставілі даклады па тэме, пасля чаго адбылося іх калектыўнае абмеркаванне. Быў адзначаны нязменна высокі навуковы ўзровень дакладаў выкладчыкаў і вялікі патэнцыял работ маладых даследчыкаў-літаратуразнаўцаў.
Мерапрыемства было напоўнена асаблівай святочнай атмасферай, бо акрамя навуковай дыскусіі, адбылося ўзнагароджанне магістрантаў кафедры Ганны Несцер і Вікторыі Усанавай, лаўрэатаў літаратурна-патрыятычнага конкурса “Спяваю маю Айчыну…”, які праводзіў “Саюз жанчын БДУ”. Кульмінацыяй урачыстай часткі стала віншаванне старшага выкладчыка Аляксандра Гарбачова з юбілеем, падчас якога загадчык кафедры Таццяна Сідарава адзначыла яго вялікі ўклад у дзейнасць падраздзялення, факультэта і ўніверсітэта. Музычным падарункам юбіляру і ўсім удзельнікам сталі кампазіцыі на вершы Уладзіміра Высоцкага, якія выканалі пад гітару дацэнты Святлана Яніцкая і Людміла Аўдзейчык.
Штогадовыя мерапрыемствы, прысвечаныя абмеркаванню актуальных праблем даследавання і выкладання рускай літаратуры, праводзяцца трэці год запар і сталі добрай традыцыяй на кафедры.



BY

