Сэрвісы

«ГОНАР МАЮ!» ФІЛОЛАГІ БДУ НА КАНФЕРЭНЦЫІ Ў ПАГРАНІЧНІКАЎ

«ГОНАР МАЮ!» ФІЛОЛАГІ БДУ НА КАНФЕРЭНЦЫІ Ў ПАГРАНІЧНІКАЎ

29 студзеня на базе Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у чытацкай канферэнцыі, прысвечанай абмеркаванню рамана Валянціна Пікуля “Гонар маю”.

Канферэнцыя прайшла ў форме круглага стала філолагаў і курсантаў перад аўдыторыяй больш за 250 чалавек. Мадэратарам мерапрыемства стала загадчыца кафедры рускай літаратуры Таццяна Сідарава.

У ходзе сустрэчы ўдзельнікі абазначылі асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху пісьменніка – аўтара шматлікіх твораў на гістарычную і ваенна-патрыятычную тэматыку, разгледзелі яго раман з кампазіцыйнага, лінгвістычнага і філасофскага пунктаў гледжання. У ходзе абмеркавання было ўзнята важнае пытанне: “што такое гонар?”, якое звяло ўсе меркаванні да аднаго: гонарам, як і сумленнем, павінен валодаць кожны чалавек.

Завяршальным этапам канферэнцыі сталі нефармальныя зносіны ўдзельнікаў і арганізатараў за чаяваннем у афіцэрскім сходзе, дзе ў добразычлівай абстаноўцы падводзіліся вынікі сустрэчы, абмен думкамі і абмеркаванне будучых сумесных праектаў.

IMG-00744d7182db3cdaeb98cc59663eef6b-V.jpg

IMG-357b7041bd6dd5e71cb53dc1d3230764-V.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.