Сэрвісы

Навукова-метадычныя семінары «Лінгвадыдактыка вуснага перакладу» выкладчыкаў філалагічных факультэтаў БДУ і СПбДУ

 Навукова-метадычныя семінары «Лінгвадыдактыка вуснага перакладу» выкладчыкаў філалагічных факультэтаў БДУ і СПбДУ

У межах пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам і да Дня беларускай навукі прайшлі чатыры анлайн навукова-метадычныя семінары «Лінгвадыдактыка вуснага перакладу». У мерапрыемствах прынялі ўдзел загадчык кафедры германскага мовазнаўства БДУ М.С. Гутоўская, загадчык кафедры англійскай філалогіі і перакладу СПбДУ А.Х. Абдульманава, прафесарска-выкладчыцкі склад дзвюх кафедр.

Тэмай семінара, які адбыўся 20.01.2025, сталі асноўныя віды вуснага перакладу, методыка выкладання паслядоўнага і сінхроннага перакладу (conference interpreting), 21.01.2025 – дадатковыя навыкі вуснага перакладу (перакладчыцкі скорапіс, прымяненне этычных кодэксаў, падрыхтоўка да перакладчыцкага заказу) 27.01.2025 – сацыяльна-суправаджальны пераклад (community interpreting), 28.01.2025 – юрыдычны аспект сацыяльна-суправаджальнага перакладу.

Мерапрыемствы садзейнічалі абмену тэарэтычнымі ведамі і методыкамі выкладання перакладу, а таксама актывізацыі і развіццю навуковага супрацоўніцтва паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам.

2025.01.20_НПС_1.jpg

2025.01.20_НПС_2.jpg

2025.01.20_НПС_3.jpg

2025.01.20_НПС_4.jpg

2025.01.20_НПС_6.jpg

2025.01.20_НПС_5.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image