Сэрвісы

У ГАСЦЯХ У ЧАСОПІСА «БЯРОЗКА»

У ГАСЦЯХ У ЧАСОПІСА «БЯРОЗКА»

29 студзеня выкладчыкі, аспіранты і магістранты кафедры рускай літаратуры разам са студэнтамі аддзялення беларускай філалогіі і выкладчыкамі кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства наведалі круглы стол, прысвечаны 100-гадоваму юбілею выдання часопіса “Бярозка”, які адбыўся ў Нацыянальным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

На сустрэчы ў якасці ганаровых гасцей прысутнічалі прадстаўнікі Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, музея Уладзіміра Караткевіча ў Оршы, Дзяржаўнага музея Янкі Купалы, літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Полымя”, а таксама ўнучка Кандрата Крапівы, Алена Атраховіч.

На сустрэчы супрацоўнікі часопіса ўзгадалі важныя моманты з гісторыі яго існавання, расказалі пра сучасныя ініцыятывы і далейшыя творчыя планы. Удзельнікі круглага стала падзяліліся сваімі цёплымі ўспамінамі, звязанымі з "Бярозкай", і выказалі шчырыя віншаванні выдавецтву. Абмяркоўваліся прапановы па супрацоўніцтве часопіса і музеяў, музея і філалагічнага факультэта БДУ.

Сустрэча прайшла ў святочнай і цёплай абстаноўцы, падарыла яе ўдзельнікам шмат новых творчых ідэй і надзею на іх магчымую рэалізацыю.

IMG_5799.jpeg

 IMG_5785.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image