1 лютага на філалагічным факультэце ў рамках прафарыентацыйнай працы кафедры рускай літаратуры прайшоў інтэлектуальна-забаўляльны чэлендж «ТолстOFка: байки о Толстом».
«ТолстOFка» сабрала 39 удзельнікаў са школ г. Мінска і Мінскай вобласці: навучэнцы 5-х класаў СШ №24 г. Барысава з настаўніцай Т. А. Канавалёнак, 7-10-х класаў СШ № 185 імя С. В. Прытыцкага з педагогамі Н. С. Сільчанка, Н. М Канапацкай, Н. М. Ставарук, 9-га класа г. Капыля з Т. М. Нядзелька, 8-га класа Астрашыцкай сярэдняй школы, Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, студэнтка МДЛУ, а таксама студэнты і магістранты філалагічнага факультэта БДУ.
Праграма аўтарскага челенджа кандыдатаў філалагічных навук, дацэнтаў кафедры рускай літаратуры БДУ Людмілы Камлюк-Ярашэнка і Алены Івановай складалася з некалькіх этапаў пагружэння ў крэатыўную кухню Льва Талстога і розных літаратурных гульняў: салон-знаёмства «Вельмі прыемна, Леў», чытацкая дэгустацыя «Леў супраць Льва» і інтэлектуальныя баталіі «Веру – не веру».
Удзельнікі чэленджа адкрылі для сябе цікавыя факты аб тым, што значыць «быць Львом Талстым» і «гуляць картамі, дзе ўсе казырныя», зведалі азарт літаратурных спаборніцтваў і высветлілі, як пісьменнік на старонках сваіх кніг задаваў чытачу гастранамічныя загадкі, раскрываў танцавальныя сакрэты і даваў прагноз вынікам скачак і любоўных трохкутнікаў.
Водгукі і ўражанні ўдзельнікаў чэленджа:
«Пятиклашки снова в деле!!!
Как, совершенно не зная текста «Анны Карениной», погрузиться в него, прочувствовать каждого героя, обсудить всё и «поверить или не поверить» в факты из биографии Л. Толстого и его героев – об этом интерактив кандидатов филологических наук Л. Камлюк -Ярошенко и Е. Ивановой.
И наши малыши справились! Непосредственные, настоящие, крутые ответы и рассуждения наравне с 10- и 11-классниками, учащимися областного лицея и магистрантами, И особенно было неожиданно и очень приятно встретить учащуюся 10 класса МГОЛ, нашу выпускницу прошлого года Шабловскую Любу 🤗 Школа юного филолога БГУ – это шанс стать лучше, стать другим, прокачаться в знаниях, найти в себе скрытые возможности и стать самым лучшим учеником 🤗» (участники СШ№24 г.Борисова)
«Спасибо! сегодняшняя встреча – это не только про «стать в будущем филологом», это о том, как «найти в себе филолога», потому что до этих занятий никто из 5 класса себя в роли «вдумчивого читателя текстов Толстого» точно не видел. А для меня, как для учителя, такое занятие – это кладезь идей» (учитель русского языка и литературы Т.А.Коноваленок)
«Усім вельмі спадабалася гульня, сапраўды было цікава, карысна і добразычліва))) Асабліва файны момант для нас, калі мы перагулялі (падманулі) самых маленькіх кнопак. Галоўныя нашы канкурэнты былі))) Вялікі дзякуй!) (магістранты БДУ).







BY

