Кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта і кафедра кітайскай мовы і краіназнаўства Кітая Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з часопісам “Роднае слова” праводзяць конкурс мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы «Люстэрка слоў» сярод навучэнцаў, студэнтаў, слухачоў курсаў.
Асноўнымі мэтай і задачамі конкурсу з’яўляюцца: папулярызацыя класічнай і сучаснай кітайскай літаратуры; развіццё практыкі мастацкага перакладу ў Беларусі; садзейнічанне ўмацаванню і развіццю культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.
На конкурс «Люстэрка слоў» могуць быць прадстаўлены пераклады на беларускую і / або рускую мовы ў адной, дзвюх або трох катэгорыях («Класічная кітайская паэзія», «Сучасная кітайская паэзія», «Проза»). Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені ў шасці намінацыях.
Тэксты для перакладу тут.
Палажэнне аб правядзенні конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы «Люстэрка слоў-2025» размешчана тут.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе і выкананыя работы прымаюцца ў электронным выглядзе з 05.02.2025 г. па 25.03.2025 г. уключна (
Кантактная інфармацыя: 378 –63 –78


BY

