Сэрвісы

РАЗМОВА ПРА ДАСТАЕЎСКАГА Ў ЛІТАРАТУРНЫМ КЛУБЕ

16 лютага ў маладзёжным літаратурна-асветніцкім клубе "Вежа" на базе прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны адбылася сустрэча з Аляксандрам Юр'евічам Гарбачовым, старшым выкладчыкам кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, прысвечаная аналізу рамана "Злачынства і пакаранне" Ф.М. Дастаеўскага. Арганізатарам мерапрыемства стала загадчык кафедры рускай літаратуры, мадэратар клуба Таццяна Сідарава.

Па традыцыі ў аўдыторыі сабраліся не толькі студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ, але і прыхаджане храма разам з іерэем Антоніем Казловым.

Пачаўшы з вызначэння мастацтва ў цэлым, Аляксандр Юр'евіч задаў, на першы погляд, парадаксальны падыход да разгляду "філасофскай слабасці" і "літаратурнай велічы" знакамітага рамана. Знаёмы тэкст набыў новыя сэнсы пасля падрабязнага аналізу сімволікі назвы і імён герояў, задумы рамана і сюжэтных паралеляў у класічнай рускай літаратуры XIX стагоддзя, інтэрпрэтацыі самой мастацкай мовы Дастаеўскага як шыфра, які хавае шматзначныя падтэксты. Лектарам быў разгледжаны шэраг сур'ёзных і інтрыгуючых пытанняў: чаму раман можна назваць антызаходнім, у чым наватарства Ф.М. Дастаеўскага ў вызначэнні злачынства, дзе пачынаецца забойства і ці магчыма адкупленне для злачынца?

Пасля выступлення А.Ю. Гарбачова разгарнулася ажыўлёная дыскусія, удзельнікі падзяліліся сваім вопытам чытання і асэнсавання "Злачынства і пакарання", абмеркавалі цесную сувязь тэкстаў Ф.М. Дастаеўскага з Евангеллем.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.