15 лютага на філалагічным факультэце БДУ прайшлі Стрэчанскія літаратурна-паэтычныя чытанні “Сустрэча з цудоўным”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры рускай літаратуры, студэнты і магістранты, ліцэісты БДУ і слухачы Школы юных філолагаў.
Адкрыла чытанні прывітальнай прамовай дацэнт кафедры рускай літаратуры Людміла Аўдзейчык, якая расказала пра значэнне слова «стрэча», пра сутнасць самога свята і яго сувязь з літаратурай, нарэшце, пра традыцыю святкавання зімовых творчых сустрэч на філалагічным факультэце. У ходзе літаратурна-паэтычных чытанняў прагучалі творы рускіх і беларускіх класікаў, а таксама рамансы на вершы вядомых паэтаў.
Асабліва парадавалі слухачоў выступленнi Ірыны Званцовай, Ганны Нестэр і Ганны Лецка, якія прачыталі творы ўласнага сачынення. Юныя паэты атрымалі памятныя прызы і сертыфікаты ўдзельнікаў.






BY

