Сэрвісы

Сустрэча з прафесарам Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Г.Р.Дзяржавіна

Сустрэча з прафесарам Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта  імя Г.Р.Дзяржавіна

17 лютага адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта з Наталляй Юр'еўнай Жаўтовай, доктарам філалагічных навук, прафесарам, загадчыкам кафедры рускай і замежнай літаратуры факультэта філалогіі і лінгвістыкі Інстытута адукацыі і грамадскіх навук Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Г.Р. Дзяржавіна.

Прафесар Н.Ю. Жаўтова правяла прэзентацыю «Тамбоўская філалагічная школа: напрамкі і перспектывы», распавяла пра шматстайную дзейнасць навукоўцаў-філолагаў Тамбоўскага ўніверсітэта – ад існуючых навуковых школ і падрыхтоўкі навуковых кадраў да творчых праектаў, звязаных з філалогіяй і яе папулярызацыяй у сучасным свеце.

У цікавай жывой форме прайшла адкрытая лекцыя на тэму "У чым заключаецца рускасць рускага: катэгорыя нацыянальнага характару", падчас якой Наталля Юр'еўна прапанавала слухачам паразважаць над тым, што ўключае ў сябе паняцце "рускі характар" і як развівалася яго ўсведамленне ў рускай філасофскай думцы і ў літаратуры ХIХ і ХХ стагоддзяў.

Акрамя таго, адбылося зацікаўленае абмеркаванне магчымых напрамкаў міжуніверсітэцкага супрацоўніцтва, былі намечаны канкрэтныя крокі перспектыўнага ўзаемадзеяння. Сустрэча з прафесарам Наталляй Жаўтовай прайшла ва ўмовах канструктыўнага дыялога, а яе вынікі будуць садзейнічаць умацаванню навуковых і адукацыйных сувязей паміж БДУ і ТДУ імя Г.Р. Дзяржавіна.

tgu4_4.jpg

tgu3_3.jpg

tgu2_2.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image