Сэрвісы

Заняткі ў Школе юнага пісьменніка

Заняткі ў Школе юнага пісьменніка

На чарговых занятках у Школе юнага пісьменніка, якія адбыліся 15 лютага 2025 г. на філалагічным факультэце БДУ, даследавалася праблема пошуку літаратурнага сюжэта.

У эпоху лічбавых тэхналогій мы перагружаны інфармацыяй – штодня атрымліваем звесткі аб разнастайных здарэннях, якія адбываюцца у розных кутках свету: аб навуковых адкрыццях і спартыўных рэкордах, аб прыродных катаклізмах і культурных падзеях. Як з гэтага інфармацыйнага патоку вылучыць асобны факт, здольны зрабіцца літаратурным сюжэтам? Як знайсці арыгінальную ідэю для мастацкага твора? Якая гісторыя зможа прыцягнуць увагу сучаснага чытача? Як увогуле развіваць вобразнае мысленне? Гэтым пытанням была прысвечана лекцыя дацэнта кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Лады Віктараўны Алейнік.

У межах трэнінгу юныя пісьменнікі падзяліліся ўласнымі сюжэтамі – яркімі гісторыямі, якія здарыліся ў іх асабістым жыцці і могуць быць рэалізаваны ў мастацкіх творах.

На кожнай сустрэчы ў Школе юнага пісьменніка адбываюцца прэзентацыі твораў аднаго з удзельнікаў. Гэтым разам увазе прысутных прапанавала ўзоры сваёй творчасці самая юная ўдзельніца заняткаў – вучаніца 7 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 87 г. Мінска» Ева Пацеева, якая працуе ў жанры фэнтазі. Прагучалі ўрыўкі з новага рамана аўтара.

Дарагія сябры! Далучайцеся да нас!

Заняткі ў Школе юнага пісьменніка будуць карыснымі для ўсіх, хто піша (для літаратараў-пачаткоўцаў і журналістаў, для літаратурных блогераў і крытыкаў), і для тых, хто не плануе станавіцца пісьменніккам, а проста любіць чытаць.

ШЮП6.jpg

ШЮП1.jpg

ШЮП3.jpg

ШЮП4.jpg

ШЮП5.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.