Сэрвісы

Аспірант кафедры рускай мовы Ганна Алегаўна Перзашкевіч прыняла ўдзел у II Международной научно-практической конференции

Аспірант кафедры рускай мовы Ганна Алегаўна Перзашкевіч прыняла ўдзел у II Международной научно-практической конференции

Аспірант кафедры рускай мовы Ганна Алегаўна Перзашкевіч прыняла ўдзел у ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «МОЛАДЗЬ. НАВУКА. БУДУЧЫНЯ - 2025», а таксама ў II Міжнародным навукова-даследчым конкурсе «МОЛАДЗЬ І НАВУКА». Абодва мерапрыемствы праходзілі 17 лютага 2025 г. у Расійскай Федэрацыі, у горадзе Петразаводску.

Да ўдзелу запрашаліся студэнты, магістранты, аспіранты і дактаранты з РФ і іншых краін СНД. Былі заяўлены навуковыя працы ў 23-х секцыях, у тым ліку і ў секцыі "Філалагічныя навукі".

Паводле ацэнкі журы, работы Ганны Алегаўны "Да пытання аб моўнай сітуацыі сярод моладзі ў Рэспубліцы Беларусь" і "Да пытання аб з'яўленні феномена руска-англійскага білінгвізму ў Рэспубліцы Беларусь" былі ўзнагароджаны дыпломамі I ступені і апублікаваны ў зборніках Elibrary.ru пад індэксам DOI.

Аб'яўлены падзякі навуковаму кіраўніку — загадчыку кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ, прафесару Івану Сямёнавічу Роўду.

 IMG_8327.png

IMG_8328.png

IMG_8329.png

IMG_8330.png

Image

Рэсурсы

Image
Image