Сэрвісы

Месца сустрэчы – “Альтанка”

Месца сустрэчы – “Альтанка”

Першая ў 2025 годзе сустрэча сяброў літаратурнага аб’яднання “Альтанка” адбылася 25 лютага на філалагічным факультэце.

Сваімі ідэямі і новымі набыткамі са студэнтамі 1 курса аддзялення “беларуская філалогія” падзяліліся аўтары альманаха “Альтанка” – 2024 (“Дзеці літаратуры”). Фёдар Неупакоеў расказаў пра прыцягальнасць распрацоўкі новых моў для фантастычных сусветаў, дзе героі шукаюць адказы на вечныя пытанні. Карына Мірэр і Анастасія Сухамліна прачыталі свае новыя вершы, якія ўразілі і выклікалі жывы водгук у слухачоў. Парадавалі вершамі першакурсніцы Ганна Прохарава і Ксенія Сыч, а Соня Магілеўцава падзялілася інтрыгоўным фрагментам сваёй прозы. Кароткае апавяданне пра канфліктны ўнутраны свет дзяўчынкі прачытала аспірантка Кацярына Крыцук-Тарасава, сукіраўнік літаратурнага аб’яднання і ўкладальнік альманаха “Альтанка”. Удзельнічалі ў пасяджэнні і дзяліліся ўражаннямі таксама выкладчыкі кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства, якія курыруюць “Альтанку”: прафесар Людміла Сінькова, дацэнт Ларыса Гедзімін

Павевы натхнення і эмпатыі злучылі ўсіх прысутных – спадзяемся, надоўга!

glavn29022025_14.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image