Сэрвісы

Вынікі канферэнцыі «Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце»

Вынікі канферэнцыі «Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце»

25 лютага ў межах Тыдня роднай мовы на філалагічным факультэце БДУ ў чацвёрты раз адбылася канферэнцыя «Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце», арганізаваная кафедрай замежнай літаратуры. Былі праслуханы даклады студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў па наступных напрамках: 1) актуальныя праблемы беларускай літаратуры (творчасць Якуба Коласа, Лукаша Калюгі, М. Кульбака, В. Быкава, У. Караткевіча, М. Стральцова, А. Разанава і інш.); 2) актуальныя пытанні сусветнай літаратуры (прадстаўленыя артыкулы па англійскай (У. Шэкспір, П. Акрайд, Э. Нэсбіт), амерыканскай і кітайскай літаратурах); 3) інтэрмедыяльнасць як способ арганізацыі мастацкага тэксту (даклады «Музыкальны дыскурс у афраамерыканскай і беларускай літаратурах першай паловы ХХ ст.» (Ю. А. Афанасьева), «Кампаратыўны аналіз тэксту і кінатэкста “Знак бяды” Васіля Быкава» (Дз. А. Фідарава), «Гарадскі тэкст у рамане Марка Шагала “Маё жыццё”» (В. І. Галаўко)); 4) мастацкі пераклад на беларускую мову (даклады «Кампаратыўны аналіз салілоквія Гамлета з трагедыі “Гамлет” У. Шэкспіра ў беларускіх перакладах» (Д. І. Чарамных) і «Асаблівасці перакладу верша Ван Вэя “Блакітна-празрысты ручай” на беларускую мову» (У. А. Пятрашка)). Падчас правядзення канферэнцыі былі задзейнічаны мультымедыйныя сродкі, кожны артыкул суправаджаўся дыскусіяй. Большасць выступоўцаў з’яўляецца ўдзельнікамі СНДЛ «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры». Па выніках канферэнцыі плануюцца публікацыі.

Image

Рэсурсы

Image
Image