26.02.2025 у межах вывучэння тэмы «Сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і ў Германіі» старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Рымар правяла са студэнтамі 10 групы, II курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову як асноўную замежную, гутарку на тэму «Вучымся вырашаць канфліктныя сітуацыі на ўроках замежнай мовы».
У сувязі з тым, што навучальныя ўстановы выступаюць люстэркам сацыяльных адносін і працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве, дзе маладыя людзі не толькі вучацца, але і ўзаемадзейнічаюць з аднагодкамі і дарослымі, дадзенае мерапрыемства было накіравана на выпрацоўку кампетэнцый па канструктыўным вырашэнні канфліктаў, зніжэнні іх вострасці і элімінацыі адмоўных наступстваў.
Студэнты пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Г.І. Рымар ацанілі стан канфлікталагічнай культуры ў групе, вызначылі каштоўнасныя арыентацыі сучасных студэнтаў, іх стаўленне да сям'і, да ўзаемаадносін палоў, абмеркавалі, як знаходзіць годныя варыянты пераадолення ўзнікаючых паміж людзьмі супярэчнасцяў, рассогласаванняў і напружанняў.
Мерапрыемства было накіравана на забеспячэнне ўмоў фарміравання ў студэнтаў сукупнасці асабістых якасцяў, неабходных для пабудовы цывілізаваных зносін, і выпрацоўка ўменняў канструктыўна вырашаць канфліктныя сітуацыі.


BY

