Сэрвісы

Гутарка на тэму: «Вучымся вырашаць канфліктныя сітуацыі на ўроках замежнай мовы»

Гутарка на тэму: «Вучымся вырашаць канфліктныя сітуацыі на ўроках замежнай мовы»

26.02.2025 у межах вывучэння тэмы «Сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і ў Германіі» старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Рымар правяла са студэнтамі 10 групы, II курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову як асноўную замежную, гутарку на тэму «Вучымся вырашаць канфліктныя сітуацыі на ўроках замежнай мовы».

У сувязі з тым, што навучальныя ўстановы выступаюць люстэркам сацыяльных адносін і працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве, дзе маладыя людзі не толькі вучацца, але і ўзаемадзейнічаюць з аднагодкамі і дарослымі, дадзенае мерапрыемства было накіравана на выпрацоўку кампетэнцый па канструктыўным вырашэнні канфліктаў, зніжэнні іх вострасці і элімінацыі адмоўных наступстваў.

Студэнты пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Г.І. Рымар ацанілі стан канфлікталагічнай культуры ў групе, вызначылі каштоўнасныя арыентацыі сучасных студэнтаў, іх стаўленне да сям'і, да ўзаемаадносін палоў, абмеркавалі, як знаходзіць годныя варыянты пераадолення ўзнікаючых паміж людзьмі супярэчнасцяў, рассогласаванняў і напружанняў.

Мерапрыемства было накіравана на забеспячэнне ўмоў фарміравання ў студэнтаў сукупнасці асабістых якасцяў, неабходных для пабудовы цывілізаваных зносін, і выпрацоўка ўменняў канструктыўна вырашаць канфліктныя сітуацыі.

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.