Сэрвісы

“Лінгвістычныя конкурсы як элементы павышэння прафесіяналізму настаўніка і папулярызацыі беларускай мовы”: прафарыентацыйнае навукова-пазнавальнае мерапрыемства ў Барысаве

“Лінгвістычныя конкурсы як элементы павышэння прафесіяналізму настаўніка і папулярызацыі беларускай мовы”: прафарыентацыйнае навукова-пазнавальнае мерапрыемства ў Барысаве

26 лютага 2025 г. у бібліятэцы імя І.Х.Каладзеева, што ў Барысаве, адбылося прафарыентацыйнае навукова-пазнавальнае мерапрыемства “Лінгвістычныя конкурсы як элементы павышэння прафесіяналізму настаўніка і папулярызацыі беларускай мовы”.

Спікерам выступіў дактарант кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, галоўны рэдактар 4-й серыі  “Прынт- і медыятэхналогіі” навуковага часопіса “Труды БГТУ”, Уладзімір Іванавіч Куліковіч.

Слухачы – настаўнікі і навучэнцы УА “Барысаўскі дзяржаўны каледж” – пазнаёміліся са спецыяльнасцямі філалагічнага факультэта БДУ, змаглі атрымаць кваліфікаваную кансультацыю адносна паступлення, падрыхтоўкі і размеркавання маладых спецыялістаў.

Акрамя гэтага ўдзельнікі паразважалі над пытаннямі “Што такое крызіс чытання?”, “Чаму сучасная моладзь мала чытае і ці сапраўды гэта так?”, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе на самага кемлівага знаўцу беларускай мовы.

1_14.jpg

1_2.jpg

1_1.jpg

1_4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image