4 сакавіка дацэнтам кафедры германскага мовазнаўства М.Л. Савасцюк у рамках тэмы занятку па англійскай мове “Матэрыяльны свет” было праведзена мерапрыемства “Культурны код” з беларускімі і замежнымі студэнтамі 2, 3, 4 курса аддзяленняў “рамана-германская філалогія” і “ўсходняя філалогія”.
Мэта мерапрыемства – выхаванне цярпімасці да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей праз вывучэнне асаблівасцей заходняй і ўсходняй культур, пераадоленне культурнага бар’ера, сацыяльная інтэграцыя замежных студэнтаў, развіццё камунікатыўных здольнасцей студэнтаў.
Мерапрыемства прайшло ў форме круглага стала. Да яго арганізацыі і правядзення далучыліся студэнты-практыканты з Кітая. Удзельнікі пазнаёміліся з паняццем “культурны код”, падзяліліся ведамі аб асаблівасцях нацыянальнага адзення, жэстаў, этыкету, вывучылі сімволіку банкнот некаторых краін. Квіз “Прыказкі і прымаўкі народаў свету” дазволіў студэнтам глыбей зразумець каштоўнасныя арыенціры розных нацыянальнасцей. Таксама былі арганізаваны дэбаты, у якіх студэнты разважалі аб значнасці матэрыяльнага і духоўнага для чалавека.









BY

