Студэнтка 4 курса 5 групы спецыяльнасці «Руская філалогія» Вольга Кукурузяк стала абсалютным пераможцам Міжнароднай адукацыйна-патрыятычнай акцыі РусФэст, якая штогод праводзіцца Міністэрствам Асветы Расійскай Федэрацыі сярод школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў, студэнтаў і ўсіх тых, хто неабыякавы да рускага слова.
У рамках РусФэста восеньскай сесіі 2024 года ўдзельнікам былі прапанаваны тэмы сачыненняў, адну з якой «Трохі трэба чалавеку для радасці ўрэшце: світальны прамень, прыгаршча снегу ды паўдзясятка добрых слоў» (В.У. Каратаеў), выбрала Вольга. Сярод 10949 аўтараў, якія даслалі свае работы, сачыненне Вольгі Кукурузяк было прызнана лепшым! У намінацыі «Навучэнцы з вышэйшых навучальных устаноў» яна ўзяла першае месца, а таксама была абвешчана абсалютным пераможцам восеньскай сесіі РусФэста-2024.
«Я пісала аб крыніцах радасці, што гэтае пачуццё мы можам не толькі атрымліваць ад іншых людзей, але і дарыць нашым блізкім і родным, тым самым узмацняючы яго прысутнасць у сабе і свеце», – адзначыла Вольга.
Віншуем пераможцу і радуемся яе поспеху!



BY

