Сэрвісы

МІЖНАРОДНЫ ЖАНОЧЫ ДЗЕНЬ НА ФІЛАЛАГІЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ

МІЖНАРОДНЫ ЖАНОЧЫ ДЗЕНЬ НА ФІЛАЛАГІЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ

Дні напярэдадні Міжнароднага жаночага свята 8 Сакавіка на філалагічным факультэце прайшлі пад дэвізам «Беларускія жанчыны – неўміручая краса». Студэнты 2 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія» зладзілі творчую акцыю «Знакамітыя жанчыны Беларусі», падчас якой прагучалі гісторыі жыцця і дзейнасці жанчын, якімі па праву можа ганарыцца наша Радзіма. Яркія прэзентацыі і пранікнёныя аповеды студэнтак нагадалі пра подзвіг Еўфрасінні Полацкай, Анастасіі Слуцкай, Веры Харужай, Эміліі Плятэр. Прагучалі імёны і паэтычныя тэксты Зоські Верас, Яўгеніі Янішчыц і іншых выбітных беларускіх паэтак.

Студэнты 1 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» арганізавалі прэзентацыю святочных віншавальных паштовак. Па-дзявочы кранальныя і душэўныя тэксты аўтарскіх віншаванняў былі адрасаваны матулям, сяброўкам, аднагрупніцам, выкладчыкам філалагічнага факультэта і ўсім жанчынам сінявокай Беларусі. Прэзентацыю паштовак арганічна дапоўнілі тэматычная літаратурна-музычная кампазіцыя па тэкстах беларускіх паэтаў і адкрыты дыялог пра ролю жанчыны ў сучасным грамадстве.

Ініцыятыва мерапрыемстваў належала дацэнту кафедры беларускага мовазнаўства А. Садоўскай, куратару моладзевага праекта «Шануем мову як яднання дар».

hyfthyftfthyftfthhftyhf_2.jpg

 hyfthyftfthyftfthhftyhf_3.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image