Сэрвісы

Сустрэча са школьнікамі і настаўнікамі ў Гродне

Сустрэча са школьнікамі і настаўнікамі ў Гродне

Кафедра беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта – гэта калектыў аднадумцаў, які не толькі адказны за падрыхтоўку будучых беларусазнаўцаў, але і за кнігі, выпушчаныя на беларускай мове, у тым ліку і для школы. Так, 5–6 сакавіка 2025 г. дактарант кафедры Уладзімір Куліковіч па запрашэнні Упраўлення адукацыі Гродзенскай вобласці наведаў г. Гродна, дзе ў абласным інстытуце развіцця адукацыі правёў шэраг майстар-класаў для вучняў і семінараў для настаўнікаў, якія занятыя падрыхтоўкай каманды Наднёманскага рэгіёна да рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры. Акрамя гэтага, выкладчык анансаваў аўтарскія кнігі, якія рыхтуюцца да выдання і пабачаць свет у гэтым годзе. Удзельнікі мерапрыемстваў даведаліся пра спецыяльнасці і спецыялізацыі філалагічнага факультэта БДУ, умовы паступлення, вучобы, размеркавання. А таксама вывучылі новыя песні і атрымалі станоўчыя эмоцыі.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.