12.03.2025 у межах грамадзянскага і патрыятычнага выхавання старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства А.І. Ліхарад правяла са студэнтамі 1 курса філалагічнага факультэта інтэрактыўную лекцыю на тэму "Канстытуцыя як асноўны гарант правоў чалавека ў краіне", прымеркаваную да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўнай мэтай лекцыі было павышэнне дасведчанасці аб значэнні Канстытуцыі як асноўнага дакумента, які забяспечвае правы і свабоды грамадзян. Студэнты змаглі азнаёміцца з асноўнымі палажэннямі закона, які замацоўвае неад'емныя Правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады.
Важным момантам мерапрыемства стала абмеркаванне прававых пытанняў, фарміраванне ў іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі і разумення сваіх правоў. Лекцыя спрыяла фарміраванню ў моладзі больш глыбокага разумення значнасці Канстытуцыі як асноўнага гаранта правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь і ў іншых краінах, неабходнасці актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці краіны.




BY

